Пайшоў з жыцця Робэрт Ляшчыньскі


Знаны польскі журналіст і музычны крытык актыўна падтрымліваў беларусаў, які быў вядоўцам канцэртаў «Салідарныя з Беларуссю» у 2009 і 2011 гг., пайшоў з жыцця ва ўзросце 48 гадоў.

«Я асабіста быў з ім знаёмы. Гэта быў вельмі адкрыты і шчыры чалавек, падтрымліваў Беларусь, – гаворыць дакументаліст Антось Цялежнікаў. – Я з ім пазнаёміўся падчас акцыі салідарнасці з Украінаю, калі там адбыўся першы Майдан. Потым Робэрт заангажаваўся і ў беларускія справы. Вёў канцэрт «Салідарныя з Беларуссю», дапамагаў арганізоўваць беларускія музычныя імпрэзы, шчыра спачуваў нам, беларусам і падтрымліваў памкненні да свабоды. Гэта вельмі сумная навіна».

Робэрт Ляшчыньскі падтрымліваў беларускіх музыкаў і быў аматарам беларускага року.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў