Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль


У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля – гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты «Новы Час».

Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі».

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску.

Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

belsat.eu, паводле novychas.info

Стужка навінаў