Пайшло пад нож 60 % старых банкнотаў. Дэнамінацыі – год


Леташняя дэнамінацыя была трэцяй за часы незалежнасці Беларусі, але ці такая радыкальная захада прывяла да ўтаймавання росту коштаў на тавары і паслугі?

Роўна год таму правялі дэнамінацыю нацыянальнай валюты. Беларускі рубель пазбавіўся чатырох нулёў, змяніў вонкавы выгляд, з’явіліся манеты.

Сем новых банкнотаў і восем манетаў рознага наміналу, уведзеныя летась у абарот, – вынік працяглай інфляцыі.

Паводле афіцыйных прагнозаў інфляцыя ў 2017 годзе, як і летась, мае ўтрымацца на ўзроўні 9 % гадавых, хаця ёсць спадзевы, што не перавысіць і 7 %, бо сёлета за першыя 5 месяцаў інфляцыя, паводле афіцыйных звестак, была на рэкордна нізкім узроўні 2,7 %. Але ўсцяж яна ёсць. У Міністэрстве эканомікі мяркуюць, што ў 2018 годзе інфляцыя не перакрочыць 7 %.

Праз год пасля дэнамінацыі Нацыянальны банк кажа, што з абароту вынялі ўжо 60 % грашовых банкнотаў старога ўзору. Без абмежаванняў абмен старых грашовых знакаў будзе праводзіцца да 1 студзеня 2020 года.

ДД

Стужка навінаў