Пахваліліся тым, з чаго пачыналі


Жаўнеры ў гістарычных мундурах, рэканструкцыя эпізодаў ваеннага часу ад абароны Масквы да ўзяцця райхстагу, паказ баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і легендарных самалётаў И-153 і МиГ-3. У чырвоны дзень календара маскоўскія ўлады падрыхтавалі для наведнікаў параду ў гонар Дня вайсковай славы шмат неспадзяванак.

За 50 хвілінаў па галоўнай плошчы Расеі прайшлі больш 6 тысяч удзельнікаў.

Ваенны парад для падняцця баявога духу салдатаў у гонар 24-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся ў 1941 годзе. Яго правялі падчас Маскоўскай бітвы, калі лінія фронту знаходзілася ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад гораду і трэба было падымаць баявых дух арміі. Пасля заканчэння шэсця шматлікія падраздзяленні адразу рушылі на фронт. У выніку тых падзей Чырвоная Армія здолела спыніць наступ немцаў і выціснулі акупантаў з-пад Масквы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў