Пахаванне апошняга народнага паэта


У Свята-Петрапаўлаўскім саборы ў Менску прайшло развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам.

Развітанне адбывалася ад 11:00 да 13:00 гадзіны. А 13:00 пачалася царкоўная служба. Пахавалі Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.

Труна ўсталявана ў Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы. Шмат людзей прыйшло з бел-чырвона-белымі кветкамі.

З афіцыйных асобаў на развітанні быў заўважаны міністр культуры Барыс Святлоў, які прыйшоў з букетам чырвоных ружаў, і амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус. На развітанні былі шмат літаратараў, а таксама простых людзей.

«Гэты чалавек усё сваё жыццё прысвяціў змаганню за беларускую мову, за беларускую дзяржаву» – заявіў у інтэрвʼю радыё «Свабодзе» былы міністр замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка, які прыйшоў на пахаванне Ніла Гілевіча.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка ў Менску на 85-м годзе жыцця.

Ніл Гілевіч – сябра Саюзу пісьменнікаў з 1954 году. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры філфаку БДУ. У 1980-89 – першы сакратар Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).

МЯ, Белсат, svaboda.org

Стужка навінаў