Пагроза эпідэміі халеры ў Емене: 250 памерлых за месяц


Емену пагражае эпідэмія халеры, за апошні месяц ад гэтай хваробы памерла 250 чалавек, сотні людзей захворваюць штодня.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на інфармацыю дабрачыннай арганізацыі “Выратуйце дзяцей”, якая працуе цяпер у краіне. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, халера імкліва распаўсюджваецца ў Емене і асабліва – у сталіцы Сане. Менавіта там назіраецца найбольшая колькасьць хворых з такім дыягназам. Улады абвесцілі надзвычайнае становішча ў горадзе.

Галоўная прычыны распаўсюду халеры – брудная пітная вада і брудная ежа. Паводле ААН, доступу да чыстай вады ня маюць 8 мільёнаў жыхароў Емену.

Міжнародная арганізацыя “Урачы бяз межаў” заклікае сусветную супольнасць аказаць тэрміновую дапамогу.

Акрамя халеры, людзі ў краіне гінуць у выніку ваеннага канфлікту, які абвастрыўся ў сакавіку 2015 году. З таго часу загінулі больш за 8 тысяч чалавек, шмат ахвяраў сярод  мірнага насельніцтва.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com, фота ЕРА

Глядзі таксама
Каментары