Пагоня за гомельскім байкерам


Пагоня адбылася ў Гомелі 22 чэрвеня. Кіроўца матацыклу «Honda» парушыў хуткасны рэжым і паспрабаваў уцячы ад міліцыі.

Супрацоўнікі ДАІ загналі байкера ў пастку. 52-гадовы гамяльчук спрабаваў адарвацца ад пагоні па дрэннай грунтовай дарозе, што ішла ўздоўж чыгуначных пуцей.

На пытанне, чаму ён не спыніўся і праігнараваў патрабаванні ДАІ, матацыкліст адказаў, што: «Не захацеў. Думаў, што не дагоніце». На кіроўцу склалі некалькі пратаколаў, а яго матацыкл даставілі штрафстаянку.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары