«Пагоня цяпер – сімвал незалежнасці асобы, а не дзяржавы»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdDVVcDl1VDA3dm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Міліцыя гомельскай вобласці ўзялася за футбольных заўзятараў. Там адначасова расследуюць некалькі крымінальных справаў аб хуліганстве, рабаванні і распальванні варожасці, здзейсненых у некалькіх гарадах. Але адну са справаў вылучае тое, як міліцыя спрабуе звязаць абвінавачанне ў фашызме і нацыянальны герб Беларусі.

Футбольныя фанаты – заўжды група рызыкі. І ў Беларусі, як і ў іншых краінах, не раз адбываліся сутычкі паміж заўзятарамі розных камандаў. Гэты інцыдэнт, што здарыўся ў верасні ў Жыткавічах, амаль нічым не вылучаецца. Фанаты калінкавіцкай каманды «Вертыкаль» пабіліся з мясцовымі, аднаго з праціўнікаў вылавілі ў гаражах. Збіццё хуліганы знялі на відэа, каб потым выставіць у інтэрнэт.

За збіццё жыткавіцкага хлопца і словы «Адпісвайся ад антыфашысцкага руху» Яўген Пашкевіч трапіў у гомельскі следчы ізалятар. Яму пагражае 3 гады пазбаўлення волі паводле артыкулу «Хуліганства». Медыям міліцыя прэзентавала 17-гадовага хлопца як прыхільніка фашызму.

«Ніколі мы не чулі ні ад нашага сына, ні ад ягоных сяброў, што яны фашысты і кагосьці там абзывалі-называлі. Што ўдарыў хлопца – так, ударыў, так, казаў, але сам не разумеў, што казаў» – кажа маці Яўгена Пашкевіча.

Маці Яўгена тэлефанавала маці пацярпелага і прасіла прабачэння. Але пабіты хлопец і так не пісаў заявы ў міліцыю, праваахоўнікі распачалі справу самастойна. Інцыдэнт міліцыянты скарысталі дзеля дыскрэдытацыі нацыянальнага герба Беларусі ды фанацкага руху.

«У каго яшчэ ёсць пытанне «Пры чым тут Пагоня?»… Пагоню ніхто не забараняе. Гэта прыклад, хто яе апранае, ідучы на футбол» – паведамляецца ў афіцыйным твітэры Міністэрства ўнутраных спраў.

І сябры падазраванага ў хуліганстве, і паплечнікі па футбольных трыбунах кажуць, што фашызм тут не пры чым, як і майка з гербам. Уся справа – звычайная каляфутбольная бойка.

«Пагоня тут увогуле не пры чым, гэта проста майка, каторую ўсе дзеці носяць, усе хлопцы носяць гэтую майку» – дадае Ірына Ляўковіч, маці Яўгена Пашкевіча.

Якраз тое, што ўсё больш футбольных заўзятараў ужывае нацыянальную сімволіку Беларусі, і непакоіць сілавікоў. Месяц таму падчас матчу Беларусь-Македонія міліцыянты затрымала трох заўзятараў за шалікі з «Пагоняю».

«Футбол, бадай, з’яўляецца адзінай такой пляцоўкай, дзе дзяржаўную сімволіку амаль ніхто не выкарыстоўвае» – распавядае Зміцер Хведарук, футбольны заўзятар.

На знак салідарнасці з затрыманымі фансектар тады пакінулі ўсе астатнія заўзятары.

«Пагоня цяпер – нейкі сімвал незалежнасці, не тое што дзяржавы, а незалежнасці асобы» – адзначае футбольны заўзятар Віталь Буцько.

Палітычны перакос у паводзінах міліцыі шкодзіць спорту не менш за бойкі каляфутбольных хуліганаў, лічаць у клубах.

«Я лічу, што трэба дзейнічаць у прававым полі неяк, і не навешваць ніякіх ярлыкоў, не казаць, што калі гэта зрабіў фанат, то ўсе фанаты кепскія» – мяркуе Кірыл Майсейкін, адмыслоўца ў працы з заўзятарамі ФК «Гомель».

А без заўзятараў не будзе і футболу.

Яраслаў Сцешык[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў