Пагоні і георгіеўскія стужкі: 38 народаў прадставілі сваю культуру ў Горадні


Фестываль нацыянальных культураў праходзіць у Горадні ў 11 раз.

Імпрэза, на якой нацыянальныя мяншыні дэманструюць сваю культуру – танцы, музыку, нацыянальную кухню, – сталася для гораду над Нёмнам добрай традыцыяй. Колькасць народаў, якія прэзентуюць сябе на агульным шэсці, на падворках ды агульнай сцэне, штогод расце. Гэтак, сёлета з свяце ўзялі ўдзел прадстаўнікі ЗША, Нігерыі ды Шры-Ланкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207928″ img_size=”large”][vc_column_text]Народныя майстры, музычныя калектывы ды кухары занялі фактычна ўвесь цэнтр старога гораду. Прыемна здзівіла праца супрацоўнікаў міліцыі: цэнтр гораду не быў перакрыты брамкамі з металашукальнікамі, як звычайна. Пільны кантроль МУС мае з’явіцца толькі ўвечары, падчас канцэрту.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Не абышлося і без палітычных акцэнтаў: на «Расейскім падворку», які месціўся ў самым цэнтры, на Савецкай вуліцы, раздавалі георгіеўскія стужкі ды трыкалоры. Калі журналісты звярнуліся да супрацоўнікаў міліцыі, тыя патлумачылі, што аніякіх прэтэнзіяў да «агітатараў» не маюць, калі стужкі раздаюцца бясплатна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207976″ img_size=”large”][vc_column_text]Афіцыйнай ідэяй фестывалю сёлета стаўся лозунг «сяброўства народаў ды мірнага суіснавання». На фестывалі побач кватаравалі расейскі ды ўкраінскі, армянскі ды азербайджанскі падворкі – і, сапраўды, ніякіх канфліктаў не было.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/hmePCWh14EY”][vc_column_text]АК, belsat.eu

Стужка навінаў