Паглядзеў фільм. Прадаў кватэру ў Менску. І стаў найбуйнейшым дылерам «Tesla» у Расеі


У 2014 годзе 35-гадовы Аляксей Ерамчук заснаваў кампанію «Маскоўскі клуб Tesla». Ён дапамагае кліентам набываць электракары і бярэ на сябе мытныя клопаты, дастаўку і тэхабслугоўванне.

«Tesla Motors» прытрымліваецца палітыкі наўпроставых продажаў, развіваючы ўласныя сеткі аўтасалонаў. Стратэгіі развіцця для нашай краіны ў кампаніі няма, кажа Ерамчук. Затое ахвочых стаць дылерамі «Tesla» у Расеі было нямала, але стаць афіцыйным прадстаўніком вытворцы пакуль нікому не ўдалося.

З 2014 года 19 % -вая мыта на ўвоз электрамабіляў юрыдычнымі асобамі ў Мытны саюз была нулявой да канца 2015 года, а фізічныя асобы павінны былі плаціць 48 % -вую мыту. Цяпер стаўка для юрыдычных асобаў нулявая, калі ўвозіць машыны ў Расею праз Беларусь ды Казахстан, тлумачыць Арцём Каган, партнёр Ерамчука і былы топ-менеджар кампаніі – дылера «Mercedes».

Спачатку Ерамчук вазіў электракары з ЗША: там аўтамабілі каштавалі танней, чым у Еўропе. Пазней, калі цэны зраўняліся, больш выгадна стала вазіць з Еўропы, дзе ў «Tesla» некалькі дзясяткаў салонаў.

Ерамчук, маркетолаг па адукацыі, захапіўся аўтамабілямі «Tesla» тры гады таму. Тады ў яго была свая фірма, якая займалася прасоўваннем сайтаў у інтэрнэце. У 2013 годзе ён убачыў фільм «National Geographic» пра завод «Tesla».

Ерамчук прыехаў у Маскву, каб прадаваць «Tesla» праз інтэрнэт. У яго было $ 300 і жаданне стаць дылерам «Tesla» у Расеі. 2 гады таму за 2000 рас. рублёў Ерамчук зрабіў сайт dealertesla.ru. Праз месяц у яго быў першы кліент. Аўтамабіляў для паказу ў Ерамчука не было. Пачаткоўцу дапамог Андрэй Врацкі, дырэктар па працы з кліентамі кампаніі «Ай-Тэко». Ён стаў адным з першых прывозіць «Tesla» у Расею.

Каб адкрыць «Маскоўскі клуб Tesla» беларус прадаў сваю аднапакаёўку ў Менску. Яго жонцы з маленькай дачкой прыйшлося на 6 месяцаў перасяліцца ў арэндную кватэру ў Менску, пакуль ён наладжваў бізнес у Маскве.

Цяпер Ерамчук збіраецца адкрыць мультыбрэндавы салон, уклаўшы ў яго € 100 000. У 2016 годзе Ерамчук плануе прадаць ужо 60 аўтамабіляў «Tesla».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=RX761XVVM9o”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле vedomosti.ru

Стужка навінаў