Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю гатовае да падпісання


У Менск з двухдзённым вызітам прыехала дэлегацыя Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў (EEAS) і прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні (DG NEAR) ды гандлю (DG Trade).

Тэксты пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўразвязам гатовыя да парафіравання і падпісання, заявіў на брыфінгу 9 снежня ў Менску дырэктар дэпартаменту Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнай супрацы і АБСЕ Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Гунар Віганд.

Паводле яго, адзінай перашкодай у пераходзе на спрошчаны візавы рэжым, зʼяўляюцца беларускія дыпламатычныя пашпарты (функцыянуюць нароўні са звычайнымі пашпартамі грамадзянаў Беларусі), якія не адпавядаюць стандартам бяспекі.

Нагадаем, Беларусь і ЕЗ працягваюць працу над пагадненнем аб палягчэнні візавага рэжыму ўжо некалькі гадоў.

22 траўня 2015 года пасля саміту Усходняга партнёрства ў Рызе кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі не былі парафіраваныя ў рамках форуму не па віне Беларусі.

«Мы працавалі з Еўразвязам над пытаннем заключэння пагадненняў, – сказаў ён. – Гэта была ініцыятыва нашага прэзідэнта. Было праведзена некалькі кансультацый. Мы дастаткова паспяхова прасунуліся па пытаннях заключэння гэтых пагадненняў. І магу сказаць, што фактычна мы знаходзімся блізка да фінальнай стадыі».

Паводле кіраўніка беларускага МСЗ, беларускі бок па просьбе еўрапейскіх партнёраў нават пачаў працэдуру ўнутранага ўзгаднення гэтых дакументаў для таго, каб узважыць, наколькі яны адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

«Але на нейкім этапе нашыя партнёры знайшлі нейкія тэхнічныя зачэпкі, якія не дазволілі нам выйсці на парафіраванне гэтых пагадненняў на гэтым саміце, – адзначыў Макей. – Таму мы працягваем працу над імі, дамовіліся, што эксперты будуць сустракацца. Паверце, гэта абсалютна не па нашай віне».

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю прадугледжвае:

  • Спрашчэнне працэдуры атрымання візаў;
  • Зніжэнне консульскіх збораў з € 60 да € 35;
  • Пашырэнне кола асобаў, якія могуць прэтэндаваць на бясплатныя візы;
  • Выдача большай колькасці шматразовых візаў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”59319″ img_size=”large”][vc_column_text]Адзначым, што 7-9 снежня ў беларускай сталіцы таксама працавала дэлегацыя еўрапейскіх чыноўнікаў, мэта якой была падрыхтоўка штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага звязу для Беларусі, а таксама адмысловай праграмы супрацы пры фінансавай падтрымцы ЕЗ на 2016 год.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў