Паездка ў метро Рыму скончылася для беларускі шматлікімі пераломамі


У метро італьянскай сталіцы 43-гадовую беларуску заціснула паміж дзвярэй вагону і працягнула 10 метраў па пероне.

Пра інцыдэнт, які 11 ліпеня меў месца на станцыі метро «Тэрміні», паведамляе выданне «La Repubblica».

Склад меўся ад’ехаць, калі жанчына паспрабавала патрапіць у вагон. З сабой у яе былі сумкі і пакеты. Рука жанчыны апынулася ўнутры вагону, і цягнік рушыў, пацягнуўшы жанчыну за сабой.

Напалоханыя пасажыры крычалі машыністу, але той не пачуў, націскалі кнопкі экстранага тармажэння, пры гэтым цягнік працягваў рух. У пэўны момант дзверы адчыніліся, і жанчына змагла выцягнуць руку, а цягнік паехаў далей.

«Калі чалавек аказваецца паміж дзвярыма, сістэмы блакуюцца, але гэтага не адбылося, значыць, у дзвярах нікога не было. Да таго ж сігналізацыя – гэта не тормаз, таму я спыніўся на наступнай станцыі, каб праверыць, што здарылася», – патлумачыў машыніст.

Беларуску даставілі ў больніцу са шматлікімі пераломамі па ўсім целе, якія не нясуць небяспекі для жыцця.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў