Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел


Народны – значыць для ўсіх, і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць, – тлумачаць арганізатары імпрэзы.

З 13 па 15 лютага ў Менску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.

Як падаць заяўку?

Загрузіце на «Youtube» відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон.

Падаць заяўку на ўдзел у слэме

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэл. (017) 200-80-91 і электроннай пошце sbp@lit-bel.org

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў