Падвышаная небяспека для тых, хто шукае ратунку ад спёкі

video

У краіне спёка, якую цяжка пераносіць людзям любога ўзросту. Таму пляжы з прахалоднаю вадою сталі сапраўдным выратаваннем у гэтыя дні.

Не спыняюць людзей папярэджанні санітарна-эпідэмалагічных службаў, якія часова абмежавалі купанне больш чым на палове пляжаў Менску, у прыгарадзе чыстых пляжаў таксама засталося няшмат. Але самыя адпачывальнікі бачаць сітуацыю больш аптымістычна.

«Вада колеру дзіўнага, страшная, зялёная, таму – не плаваю», – прызнаецца маладая спадарыня.

«Не, не думалі пра гэта. Дакладней, думалі, але я думаю, што ўсё будзе добра», – упэўненая жанчына. «Мы – частка прыроды, таму я не думаю, што гэта можа неяк нашкодзіць», – тлумачыць адпачывальнік.

Найбольш радуюцца гульням у вадзе, вядома, дзеці. Для іх узбярэжныя сталі самым любімым месцам у час канікулаў.
Адпачынак прыемны, але смяротна небяспечны. Толькі сёлета ў Беларусі патанулі 224 чалавекі, з іх 22 няпоўнагадовых. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей у вадзе ратавальнікі называюць алкагольныя ап’яненне, невыкананне правілаў бяспечных паводзінаў і асабістую неасцярожнасць.

«Не пакідаць дзяцей без нагляду, што вельмі часта, бацькі ўжываюць спіртное, а дзеці без нагляду. Самі сабе заходзяць у ваду. Вельмі часта былі такія выпадкі, калі мы вымалі дзяцей з вады, а потым доўга шукалі бацькоў на беразе», – распавядае Канстанцін Людко, кіраўнік ратавальнай станцыі «Пціч».

Колькасць выклікаў ратавальнікаў павялічваецца якраз у гарачае надвор’е. Дарэчы, спёка захаваецца і заўтра. Хоць сіноптыкі і абяцаюць кароткачасовыя дажджы, тэмпература падымецца да 30. А вось у нядзелю прыйдзе пахаладанне з дажджамі, а месцамі і маланкамі. Тэмпература – да 22 градусаў.

Вольга Чайчыц, «Белсат», фота – kp.by

Глядзі таксама
Каментары