Падвойнае дно расейскіх санкцыяў супраць Турцыі


На канфлікце з Анкарой Масква можа згубіць каля $ 18 млрд. Але некаторыя бізнесоўцы могуць няблага зарабіць.

У 2013 г. тавараабарот паміж Турцыяй і Расеяй склаў каля $ 32 млрд ($ 25 млрд – экспарт, $ 7 млрд – імпарт). Пасля ўвядзення санкцыяў супраць Турцыі Расея «пакарае» сябе на $ 18 млрд, піша вядомы расейскі блогер Антон Носік, якога называюць «бацькам Рунэту».

«У Крамлі, як вядома, не дурні сядзяць. Там сядзяць людзі з багатым досведам харчовых контрсанкцыяў. Якія таксама пачыналіся з абяцанняў пакараць Гейропу, але скончыліся тупым перадзелам рынку харчовага імпарту на карысць пэўнай групы асобаў – з прозвішчамі, звязанымі з кааператывам «Озеро» (спажывецкі кааператыў, заснаваны ў 1996 г. Уладзімірам Пуціным і ягонымі бізнес-партнёрамізаўв. belsat.eu).

Звычайным прадпрымальнікам забаранілі імпартаваць з Гейропы сыр, парушальнікаў ціснуць бульдозерамі – а чальцам кааператыву дазволілі той жа сыр увозіць пад выглядам «безлактозной прадукцыі», і яе імпарт вырас за год у 7 разоў. З Турцыяй усё скончыцца тым жа… Клептакратыя па-іншаму не ўмее».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў