Падтрымаем нашых: беларускія вынаходнікі могуць атрымаць каля $ 230 тыс.


Праект берасцейцаў Арцёма Ставенкі ды Кірыла Чыкеюка пад назваю «Kino-mo» выйшаў у фінал брытанскага конкурсу стартапаў «Pitch to Rich», які арганізоўвае фонд «Virgin Media» на чале з гіпі-бізнесоўцам Рычардам Брэнсанам.

Прылада беларускіх прадпрымальнікаў дазваляе праецыраваць дынамічныя каляровыя 3-D галаграмы проста ў паветра з любога камп’ютара або смартфона ў рэальным часе.

У фінал конкурсу выйшла 9 фіналістаў, якіх падзялілі на 3 катэгорыі: «Стартап», «Новыя рэчы», «Рост». Прагаласаваць за праект можна да 22 чэрвеня па спасылцы.

Інаватарам з Беларусі ўжо выказалі падтрыманне тысячы суайчыннікаў, у тым ліку Дар’я Домрачава.

Пераможцу абярэ мільярдэр Рычард Брэнсан і ягоныя партнёры ў фінале, які пройдзе 26 чэрвеня. Першае месца атрымае каля $ 230 тыс., другое і трэцяе месцы – каля $ 70 тыс.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў