Падсумаванне акцыі ў Берасці: прамова арганізатараў


Лідар пратэсту ў Берасці Аляксандр Кабанаў падвёў вынікі акцыі. Слова ўзялі таксама сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі i лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Берасцейскі лідар пратэстаў Аляксандр Кабанаў сказаў, што акцыя прайшла паспяхова:

«У мінулыя выходныя нас было ад 300 да 600. Сёння нас сабралася ад 1500 да 2000 чалавек. Я не лічыў, але акцыя была вельмі маштабная».

Глядзіце запіс онлайну з Берасця:

Анатоль Лябедзька павіншаваў тых, хто прычыніўся, каб акцыя адбылася:

«Што робяць гэтыя маршы недармаедаў? Яны даюць нам новых лідараў».

Таксама спадар Анатоль яшчэ раз распавёў пра тое, як яму і яго спадарожнікам не далі магчымасці даехаць да Берасця супрацоўнікі органаў унутраных справаў. Але, як паведамляе belapan.by, іх адпусцілі з Бярозаўскага РУУС без складання адміністрацыйнага пратаколу.

«Спадзяваліся, што няма нас – не будзе акцыі. Аднак зʼявіліся людзі, якія змаглі гэта арганізаваць. […] Прайшло мірна. А гэта азначае толькі адно: трэба не займацца правакацыямі».

Лідар АГП нагадаў, што наступнымі гарадамі будуць Маладзечна, Рагачоў, Пінск, Ворша – і гэта паводле спадара Анатоля, толькі пачатак:

«Улада мусіць зразумець, калі яна не хоча, каб тысячы людзей выходзілі на вуліцы, гэты дэкрэт, які не адпавядае Канстытуцыі – ён мусіць быць адменены».

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі звярнуў увагу на тое, што берасцейскага лідара Аляксандра Кабанава ўлады таксама хацелі прэвентыўна затрымаць:

«Калі б яны гэта зрабілі, моладзь уварвалася ў выканкам і, напэўна, дзеянні былі б нашмат больш радыкальныя».

Глядзіце відэа пра вынікі акцыi супраць дэкрэту № 3 разам з Аляксандрам Кабанавым, Віталем Рымашэўскім, Вольгай Кавальковай i Анатолям Лябедзькам з Берасці.

 

Стужка навінаў