Падпалкоўнік КДБ: «Агента трэба рыхтаваць дзесяцігоддзямі»


«Супрацоўнікі спецслужбаў нясуць персанальную адказнасць за свае злачынствы, таму яны павінныя думаць, якія загады выконваць, а якія – не», – заявіў «Белсату» Валер Костка, падпалкоўнік КДБ у адстаўцы.

Завербаваць чалавека нескладана – гэта простая рэч. Пытанне ў тым, што не кожны завербаваны можа нармальна працаваць як агент.

Палітычны пераслед – ракавая пухліна на целе спецслужбаў: ён не патрэбная ні ім, ні народу, а толькі той уладзе, якая выкарыстоўвае спецслужбы на сваю карысць. Спецслужбы павінныя быць па-над палітычнаю барацьбою.

Агента трэба рыхтаваць дзесяцігоддзямі, гэта складаны працэс. І ў гэты працэс грамадства не павінна ўнікаць, але грамадства павінна быць упэўненае, што спецслужбы выконваюць функцыю, дзеля якой яны былі створаныя. Дзейнасць спецслужбаў абмяжоўваецца законам, існуюць формы і метады іх кантралявання.

Да спецслужбаў пытанняў няма, пытанні – да ўлады.

Калі ўскрылі архівы спецслужбаў у Румыніі пасля 1989 года, аказалася, што агентам быў кожны трэці ў краіне. Усё дзейнічала паводле прынцыпу: утрох сабраліся – адзін адпішацца.

Быў Лех Валэнса агентам або не – якое гэта мае значэнне ў параўнанні з тым, што ён зрабіў для Польшчы.

У нас не будзе польскага сцэнара і Круглага стала. Мы не ідзем паводле мірнага шляху. Наперадзе ў нас – свае Майданы.

Поўную версію размовы глядзіце ў «Размове Сцебуракі»:[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/HSrruIPnDPU”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў