«Падонкі і гады!» Пенсіянерка з абразамі накінулася на пікет і паказала майткі


Пікет журналіста-фрылансера Аляксея Атрошчанкі, які балатуецца ў парламент, у Хойніках сустрэлі з агрэсіяй.

Інцыдэнт адбыўся ў раённым цэнтры ўчора. Журналіст Кастусь Жукоўскі, які зʼяўляецца даверанай асобай Алеся Атрошчанкі, запісаў на відэа агрэсіўныя паводзіны пенсіянеркі ды выклаў відэазапіс у «Facebook».

«Прэзідэнт у нас як чалавек. А вы падонкі! Убірайцеся, гады», – крычала бабуля і паказвала непрыстойныя жэсты.

У сваю чаргу Кастусь Жукоўскі прамаўляў у мегафон:

«Час змяняць уладу, гэта бабуля – ваша будучыня, вас замбуе тэлевізар! Бабуля ні разу не адпачывала, не была ў лекара, а прапагандуе за дзейсную ўладу, яшчэ і паказвае ўсім прычыннае месца».

НМ, belsat.eu, аўтары відэа – Наталля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі

Стужка навінаў