«Падняцца над мітуснёй і дробнымі сваркамі». Лукашэнка павіншаваў каталікоў з Вялікаднем


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каталікоў з Вялікаднем, які будзе адзначацца 1 красавіка.

«Бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера падахвочваюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцыяў дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашай планеты. Вялікдзень нагадвае нам пра высокае прызначэнне чалавека служыць блізкім і дапамагаць тым, хто пакутуе, пра важнасць падымацца над мітуснёй і дробнымі сваркамі, дасягаць згоды ў дамах і сем’ях», – гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным на афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў