Падлеткі з Астравецкага раёну спрабавалі перакінуць у Літву 6 тысяч пачкаў цыгарэт


Школьнікаў затрымалі памежнікі заставы «Астравецкая». Здарэнне адбылося ўначы 6 жніўня.

Кантрабанду ў Літву спрабавалі пераправіць 17-ці гадовы жыхар вёскі Міхалішкі і 16-ці гадовы жыхар вёскі Быстрыца.

Юнакі хацелі падзарабіць на канікулах, але цяпер ім пагражае штраф да 1150 рублёў, якія прыйдзецца выплаціць бацькам. Да таго ж матэрыялы справы перададуць на разгляд камісіі па справах непаўналетніх Астравецкага райвыканкама.

ДР belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў