Падлетак з бензапілой, які здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа», прызнаны адэкватным


Пра вынікі комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы распавёў у эфіры тэлеканалу ОНТ старшыня Следчага камітэтут (СК) Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе «Tut.by».

«Ён прызнаны адэкватным», – заявіў Іван Наскевіч. Старашыня СК патлумачыў, што падлетак разумеў, што ён робіць.

Прадстаўнік Следчага камітэту адзначыў, што справа, магчыма, ужо ў гэтым годзе будзе накіравана ў суд.

[/vc_column_text][vc_column_text]17-гадовы юнак, які напаў з бензапілой і сякерай на наведнікаў сталічнага гандлёвага цэнтру, раней лекаваўся ў псіханеўралагічным цэнтры, і ўжо даўно хацеў забіць «як мага больш людзей».

Хлопец, які 8 кастрычніка ўчыніў напад на наведнікаў ГЦ «Еўропа», – студэнт юрыдычнага факультэту міжнароднага універсітэту «МІТСО» (спецыяльнасць – міжнароднае права) Улад Казакевіч.

Хлопец забіў 43-гадовую жанчыну. Дзве асобы атрымалі раненні.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў