Падлетак у Віцебску зваліўся з балкону пакуль ехалі ратаўнікі


Адзінаццацігадовы хлопчык не ўтрымаўся на парэнчах тэхнічнага гаўбца.

Паведамленне ад відавочцаў аб тым, што на тэхнічным балконе пятага паверха адной з дамоў па вуліцы «Праўды» вісіць дзіця, паступіла ратаўнікам а 16:15. Да моманту прыезду на месца спецыяльных службаў ён ужо ляжаў на брылі пад’езда. У цяжкім стане хлопчыка даставілі ў рэанімацыю.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, падае БелТА.

ДД

Стужка навінаў