Падлетак пра хапун: У мікрааўтобусе чалавек крычаў, бо міліцыянт адмыслова ціснуў яму на грудзі


Хлопец распавёў, як міліцыянты ў цывільным здзекаваліся над затрыманымі ў мікрааўтобусе.

Ян Мурашка быў у групе анархістаў, на якіх напалі і гвалтоўна затрымалі ў тралейбусе ў Менску міліцыянты, даставіўшы пасля маладзёнаў у РАУС.

Самога Яна, які зʼяўляецца няпоўнагадовым, міліцыянты адпусцілі, калі за ім прыехалі бацькі.

Хлопец распавёў «Белсату» пра затрыманне:

«Яны былі ў цывільным, гэта былі міліцыянты, я ўпэўнены. Іхных твараў я не бачыў. У прынцыпе адразу ніхто не супраціўляўся, адразу пайшоў удар, пасля чаго я сагнуўся, мяне вывялі адтуль і закінулі ў мікрааўтобус, дзе было даволі шмат асобаў. Там было настолькі шчыльна, што ўсе склаліся ў кучу, нехта ляжаў на мне. Што мяне абурыла больш за ўсё: міліцыянт у цывільным адмыслова ціснуў асобе, што была побач са мной, на грудную клетку, ад чаго чалавек нават крычаў. Проста пашанцавала, што галоўны аказаўся нармальны і спыніў яго, бо я не ведаю, што там магло б быць».

Ян адзначыў, што калі яго закідвалі ў мікрааўтобус, там яшчэ былі вольныя месцы, але затрыманых чамусьці кідалі менавіта на падлогу.

«Астатніх таксама трамбавалі так: проста ўсе ляжалі і не маглі нават рухацца, а міліцыянты былі зверху на нас», – адзначыў Ян Мурашка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў