Падкамісія па расследаванні Смаленскай авіякатастрофы : распад крыла самалёта пачаўся да сутыкнення з дрэвам


Падкамісія па пытаннях расследавання катастрофы польскага ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам лічыць, што пашкоджаннні левага крыла самалёта маюць прыкметы выбуху. Пра гэта 9 жніўня паведаміла прэс-служба падкамісіі.

У паведамленні гаворыцца, што распад крыла самалёта пачаўся яшчэ да яго сутыкнення з дрэвам.

Падкамісія была сфармаваная пасля прыходу да ўлады ў Польшчы партыі Права і справядлівасць, якую ўзначальвае брат загінулага прэзідэнта Яраслаў Качыньскі.

Папярэдняя камісія, якая вывучала катастрофу, зрабіла выснову, што прычынай катастрофы стала недапушчальнае зніжэнне самалёту падчас спробы прызямлення, у выніку чаго адбылося сутыкненне з дрэвамі. Паводле высновы папярэдняй камісіі, выбуху да сутыкнення не было.

У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек.

КА, belsat.ey

Стужка навінаў