Падчас выбуху ў метро Санкт-Пецярбургу пацярпеў грамадзянін Беларусі


Абноўлена. Колькасць загінулых у выніку тэракту вырасла да 14 асобаў.

МЗС паведаміў пра грамадзяніна Беларусі, які пацярпеў у выніку тэракту ў піцерскім метро.

Пацярпеламу зрабілі аперацыю, пагрозы ягонаму жыццю няма. Стан грамадзяніна Беларусі ацэньваецца як «сярэдняй ступені цяжкасці», адзначылі ў вонкавапалітычным ведамстве.

У выніку выбухаў у метро Санкт-Пецярбургу загінулі 11 асобаў. Паведамлялася, што сямёра загінулі на месцы, астатнія – у шпіталях.

На сайце рэгіянальнага ўпраўлення МНС Расеі апублікавалі прозвішчы 51 асобы, якія, па стане на раніцу 4 красавіка, застаюцца ў шпіталях гораду.

Пасля тэракту дзве асобы абвесцілі ў вышук. Пры гэтым, паводле непацверджаных звестак, выбух мог здзейсніць смяротнік.

Метро Санкт-Пецярбургу цалкам аднавіла сваю працу толькі раніцай 4 красавіка.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары