Падчас Вадохрышча на Камсамольскім возеры зладзілі... заплывы-спаборніцтвы


Рэлігійнае свята атрымала спартова-камсамольскі акцэнт: на возеры вернікі не толькі традыцыйна акуналіся ў сцюдзёную ваду, але і ўдзельнічалі ў спаборніцтвах-заплывах на розныя дыстанцыі.

Аматары акунання ў сцюдзёнай вадзе ды вернікі сабраліся ля лодачнай станцыі. Тут для іх падрыхтавалі намёты, каб пераапрануцца, на месцы можна было сагрэцца гарачай гарбатаю.

Чытайце таксама: Тут хрысцілі радзімічаў

Самыя загартаваныя не толькі акуналіся ў палонку, але і бралі ўдзел у спаборніцтвах.

19 студзеня, паводле праваслаўнае веры на рэках, сажалках і ў студнях вада становіцца святою. З даўніх часоў гэтая вада прызначаецца, у прыватнасці, для тых, хто па розных прычынах пазбаўлены таінства Прычасця.

Вадохрышча на Камсамольскім возеры ладзіцца штогод.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў