Падчас руху ў Берліне выбухнуў легкавік (ФОТА, ВІДЭА)


Паводле папярэдняй версіі, прычынай інцыдэнту стала выбухоўка.

Стражы правапарадку папрасілі жыхароў навакольных дамоў зачыніць вокны і не пакідаць кватэраў, паведамляе «Deutsche Welle».

У берлінскім раёне Шарлотэнбург у аўторак 15 сакавіка, падчас руху выбухнуў «Volkswagen». Паводле прадстаўніа паліцыі, таксама не выключана, што выбухнула нешта побач з аўтам. Кіроўца загінуў.

Месца здарэння ачэпленае паліцыяй. Праз Twitter правахоўнікі звярнуліся да мясцовых жыхароў, папрасіўшы зачыніць вокны і не выходзіць на вуліцу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў