Падчас пажару ў наркалагічным цэнтры ў Баку загінулі больш за 20 асобаў


У выніку пажару ў будынку рэспубліканскага цэнтру ў Баку, паводле папярэдніх звестак, загінулі не менш за 20 асобаў.

МУС і Генпракуратура Азербайджану пацвердзілі гібель 24 асобаў, паведамляе «Интерфакс».

У сваю чаргу «Sputnik Азербайджан» паведамляе, што, паводле неафіцыйных дадзеных, з месца здарэння на судмедэкспертызу дастаўленыя 26 целаў загінулых пры пажары.

Чатыры чалавекі, адзначаюць азербайджанскае агенцтва APA і «Sputnik Азербайджан», пацярпелі.

Пажар у адным з карпусоў Рэспубліканскага наркалагічнага дыспансера ў Баку пачаўся каля 06:00 паводле мясцовага часу. Паводле папярэдніх дадзеных, у будынку, які загарэўся, знаходзіліся ляжачыя пацыенты, якія не змаглі яго пакінуць.

НМ, belsat.eu, фотаздымак APA

Стужка навінаў