Падчас матчу ў хакейным турніры «Залатой шайбы» адбылася бойка з удзелам Колі Лукашэнкі


фота TUT.BY

Падчас фінальнага матчу ў менскім адборачным турніры «Залатой шайбы» паміж «Мядзведзь» і «Грыфонамі» адбылася бойка з удзелам Колі Лукашэнкі – сітуацыя падрабязна апісаная ў рэпартажы TUT.BY.

«Грыфоны» – каманда, у якой гуляе 13-гадовы Коля Лукашэнка, сын кіраўніка краіны. За дзве хвіліны да канца матча адбылася бойка з яго ўдзелам трэнер «Мядзведзя» Дзяніс Магілатаў зняў з гульні брамніка і выпусціў шостага палявога хакеіста.

Ціск на вароты «Грыфонаў» узрастаў, што і вылілася ў бойку. У цэнтры падзей апынуліся Пазнякоў, Галавач, Ліхтаровіч ад «Мядзведзя» і два гульцы з боку «Грыфонаў». Суддзя-інфарматар абвясціў, што за грубасць малым дысцыплінарным штрафам пакараныя Іван Ліхтаровіч і Мікалай Лукашэнка. Пазней суддзя ўдакладніў, што пакаранне панёс не Лукашэнка, а Таболін.

Паводле версіі «мядзведзяў», менавіта іх гулец Аляксандр Таболін стаў завадатарам канфлікту. Ён штурхнуў Ліхтаровіча ў спіну, той адказаў. Затым у эпіцэнтры падзей апынуўся Коля Лукашэнка.

«Бойка з Лукашэнкам амаль здарылася, але Саня нешта збаяўся», – «напхаў» партнёру Іван Ліхтаровіч.

«Ваня глядзеў на мяне, а я на яго. Прамільгнула іскра – бой, вар’яцтва. У выніку суддзі своечасова разнялі», – узгадвае «мядзведзь» Саша Галавач.

«Шоу не атрымалася?» – задаў пытанне капітану «Мядзведзя» Даніілу Пазнякову журналіст tut.by.

«Так, як хацелася, не атрымалася. На жаль. Трэба было павесяліць гледачоў у канцоўцы. Хацелася, каб хоць нешта пра матч запомнілася. Гэта ж быў апошні год, калі маглі выйграць гарадскі адборачны турнір, засмучаныя. Хацелі перамагчы. Прайгралі з-за сваіх памылак».

У выніку ў матчы перамаглі «Грыфоны» – Коля Лукашэнка закінуў адну з шайбаў.

Глядзі таксама
Каментары