Падчас футбольнага матчу Беларусь-Расея на трыбуне вывесілі сцяг ДНР


У таварыскай гульні ў падмаскоўных Хімках беларуская зборная прайграла расейскай з лікам 2:4.

Матч адбыўся на «Арэне Хімкі». Падчас гульні на цэнтральнай трыбуне вывесілі сцяг самаабвешчанай ДНР, а побач з ім – расейскі сцяг. Сцягі былі вывешаныя ў некалькіх метрах ад лаўкі запасных беларускай зборнай.

Сама ж гульня скончылася з лікам 2:4 на карысць Расеі. Для зборнай Беларусі яна стала падрыхтоўкай да матчу кваліфікацыі да Еўра-2016 супраць Іспаніі, які адбудзецца 14 чэрвеня на «Барысаў-Арэне».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў