Падчас дэбатаў кандыдат лібертарыянскай партыі паказаў стрыптыз у жывым эфіры


На мінулых выходных адбылося галасаванне за выбар старшыні лібертарыянскай партыі, якое «ажывілася» дзякуючы стрыптызу аднаго з кандыдатаў. Магчыма, гэткім чынам ён хацеў прыцягнуць увагу гледачоў і тых, хто галасуе.

У Флорыдзе адбыліся ўнутраныя праймарыз, на якіх выбіралі старшыню ад лібертарыянскай партыі. Адзін з кандыдатаў вырашыў арыгінальна падысці да сваёй піяр-кампаніі. Ён пачаў танчыць стрыптыз.

Вядоўца прадставіў Джэймса Ўікса з разлікам на тое, што той раскажа пра сваю перадвыбарчую кампанію, аднак мужчына ўстрымаўся ад каментароў, адразу прыступіўшы да шоу.

Ўікс падышоў да трыбуны, пасля чаго ў зале зайграла музыка. Праз некалькі секунд кандыдат стаў павольна здымаць з сябе гальштук, а потым – рэзка распранацца, здымаючы пінжак, кашулю і штаны. Шоу суправаджалася гучнымі воклічамі і апладысментамі ў зале. Пасля танца з залу нехта пракрычаў: «Ідыёт!».

ДР belsat.eu паводле medialeaks.ru

Стужка навінаў