Падчас асушэння каналу ў Парыжы знайшліся сотні ровараў

photo

Улады ўзяліся пачысціць канал упершыню за апошнія пятнаццаць гадоў. Падчас працаў парыжскія камунальныя службы знайшлі на дне неверагодную колькасць скарбаў: старыя радыёпрымачы, вазкі з супермаркетаў, сотні ровараў, самакатаў і нават матацыклаў.

Канал Сэн-Мартэн прарылі ў 1826 годзе для водазабеспячэння парыжскіх фантанаў і палягчэння рачнога суднаходства.

Напрыканцы ХХ стагоддзя канал страціў эканамічную мэтазгоднасць, але стаў турыстычнай славутасцю. Сваёй папулярнасці ён абавязаны размяшчэнню ў самым цэнтры Парыжу, у 10 муніцыпальным раёне.
Мясцовыя жыхары лічаць, што менавіта папулярнасць і стала прычынай ператварэння каналу ў сметнішча.

Асушэнне і ачышчэнне каналу працягвалася тры месяцы і каштавала бюджэту Парыжа 9,5 млн еўраў. Падчас працаў усю рыбу, што засталася на дне, перанеслі ў чысцейшыя месцы.

Канал Сен-Мартэн можна пабачыць у шматлікіх французскіх фільмах – напрыклад, у «Амэлі» Жана-Пʼера Жэнэ (Jean-Pierre Jeunet).

.

Апошні раз канал чысцілі ў 2001 годзе.

ДД, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары