Падазраваныя ў атручванні Скрыпалёў перад замахам 6 разоў наведвалі Жэневу. - The Telegraph


Абодва падазраваныя ў замаху на Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію незадоўга да злачынства як мінімум 6 разоў наведвалі Швейцарыю.

Пра гэта паведамляе брытанская газета The Telegraph. Паводле дадзеных аб рэйсах, якія маюцца ў распараджэнні выдання, мужчыны з пашпартамі на імёны Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова на працягу некалькіх месяцаў не менш за шэсць раз лёталі ў Жэневу. Усяго з лістапада 2017 па люты 2018 га падазраваныя браніравалі 9 рэйсаў у Жэневу і назад.

Крыніца газеты ў брытанскім урадзе адзначае, што калі ўдасца высветліць, з кім менавіта меркаваныя афіцэры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) міністэрства абароны РФ сустракаліся ў Жэневе, гэта стане ключавым элементам расследавання.

Таксама The Telegraph піша, што Башыраў і Пятроў, атрымліваючы уязныя візы ў Вялікую Брытанію ў Санкт-Пецярбургу, сказалі, што працуюць у сферы «міжнароднага гандлю», яны прадставілі візітоўкі і даведкі аб банкаўскіх рахунках, на якіх нібыта знаходзіліся некалькі тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Раней брытанская паліцыя назвала імёны Башырава і Пятрова як падазраваных у замаху на Скрыпалёў з выкарыстаннем атрутнага рэчыва «Навічок» у Солсберы ў сакавіку гэтага году.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў