Увечары 20 красавіка міліцыя злавіла берасцейца, які ўцёк з-пад варты, паведамляе sb.by.
Мужчына падазраецца ў незаконным абароце наркотыкаў. Знаходзячыся на стацыянарным лячэнні ў Берасцейскай больніцы хуткай дапамогі, 27-гадовы мужчына збег з-пад варты.
Падазраванага шукалі 10 дзён. Прадстаўнік Упраўлення ўнутраных справаў берасцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучэнка паведаміў, што 20 красавіка каля 18:00 мужчыну затрымалі ў вёсцы Аброў Івацэвіцкага раёну.