Падаткавікі ў Гомлі працуюць без выходных і прымаюць дакументы праз e-mail


Гомельскія падаткавікі напружана працуюць у сувязі з прыняццём грамадзянаў па пытаннях Дэкрэт №3. Пра гэта заявіў начальнік інспекцыі МПЗ па Савецкім раёне Гомеля Канстанцін Трацэўскі.

«На сённяшні дзень у Савецкім раёне Гомля ад выплаты збору вызваленыя 1700 чалавек. Для гэтага яны падалі ў інспекцыю копіі неабходных дакументаў. На жаль, база дадзеных фонду сацыяльнай абароны не ўлічвае ўсіх нюансаў і людзям даводзіцца даказваць права не плаціць збор самастойна. Мы пастараліся мінімізаваць нязручнасці, прымаем дакументы праз электронную пошту: imns434@nalog.gov.by. Але напружаная абстаноўка пакуль захоўваецца», – сказаў ён.

З нагоды Дэкрэту №3 можна пракансультавацца па тэлефоне 43-51-22 альбо па адрасе вул. Косарава, 27, кабінеты 101 і 103 (па буднях з 8:30 да 17:30, па выхадных – з 9:00 да 13:00). Падаткавікі збіраюцца працаваць без выходных да 1 сакавіка. Калі ўзнікне неабходнасць, тэрмін працягнуць.

21 лютага ў Баранавічах дэпутатка не захацела сустракацца з натоўпам абураных людзей, якія прыйшлі паразмаўляць пра дармаедскі дэкрэт.

Аднак беларусы не збіраюцца спыняць пратэсты. Наступная акцыя супраць несправядлівага падатка адбудзецца ў Віцебску 26 лютага. 15 сакавіка – нацыянальны дзень барацьбы з падаткам на беспрацоўе.

Жыхары абласнога цэнтру падзяліліся з намі меркаваннем, ці варта выходзіць на вуліцу і пратэставаць.

Усяго ж падатковыя органы разаслалі беларусам 470 тысячаў гэтак званых «лістоў шчасця». Але сплацілі падатак менш як 55-ць тысячаў асобаў, праз што бюджэт папоўніўся на крыху больш за 16-ць мільёнаў рублёў – у 10 разоў менш, чымся планавалі ўлады.

ДР belsat.eu паводле sovadmin.gov.by

Стужка навінаў