Падаткавікі спагналі збор з 16 тыс. «дармаедаў»

video

Міністэрства па падатках і зборах паведаміла, колькі беларусаў ужо заплацілі збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

«Паводле апошніх звестак, ужо больш за 16 тыс. грамадзянаў выплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Дзякуючы дадзенаму плацяжу ў бюджэт паступіла больш за 4,8 млн рублёў (каля $ 2,45 млн паводле курсу на 30 снежня)», – адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Чытайце таксама >>> Што рабіць, калі вы жывяце за мяжой, а падатковая запісала вас у «дармаеды»

Паведамленні аб выплаце збору атрымалі нават тыя, хто, паводле дэкрэту аб «Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства», не мусяць плаціць гэты збор. На тэму такіх памылковых лістоў з падаткавай у пачатку снежня выказаўся Аляксандр Лукашэнка:

«У гэтай сітуацыі заўсёды будуць нейкія недахопы. Галоўнае, каб мы бачылі гэтыя недахопы і своечасова іх ліквідавалі».

Разам з тым кіраўнік краіны заявіў, што адмяняцца скандальны дэкрэт не будзе.

Відэасюжэт «Белсату» пра шквал «лістоў шчасця» з падаткавай

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары