Падаткавікі распавялі, колькі грошай сабралі з «дармаедаў»


У «дармаеды» запісаліся больш за 1250 менчукоў.

Пра гэта распавяла намесніца начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізасобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Менску Іна Каваленка.

А таксама назвала суму, якую сабралі з «дармаедаў» па стане на 1 ліпеня бягучага года – 3,4 млрд недэнамінаваных рублёў (амаль $ 172 тыс.)

Відэасюжэт «Белсату» пра беспрацоўных

Грамадзяне, якія добраахвотна звярнуліся ў падатковую інспекцыю з прызнаннем аб дармаедстве, да 1 ліпеня маглі атрымаць своеасаблівы бонус – зніжку ў 10 % на аплату падатку.

Дата не крытычная. Заплаціць можна да 15 лістапада. Потым пачнецца прымус, прадугледжаны ўказам аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства – больш вядомы ў народзе як «дэкрэт аб дармаедах».

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары