Падатак на валюту – 20 %: беларускі бізнес не ведае, што рабіць


Беларускія прадпрыемствы чакаюць афіцыйнай дэвальвацыі і адзінага курса рубля. Пакуль жа выйсце ў тым, каб адпраўляць працаўнікоў у вымушаныя адпачынкі.

«У рэальным сектары назіраецца разгубленасць. Мы правялі анкетаванне прадпрыемстваў і бачым, што самае простае для суб’ектаў гаспадарання сёння – спыніцца, нічога не рабіць, распусціць працаўнікоў на вакацыі і чакаць далейшага развіцця падзеяў», – заявіў БелаПАНу старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін.

Ён падкрэсліў, што 20-адсоткавы валютны падатак, які юрыдычныя асобы мусяць выплачваць пры набыцці валюты, не можа ўключацца ў заробкі, а выплачваецца з чыстага прыбытку. Гэта заганяе прадпрыемствы ў страты і робіць немагчымым прагназаванне іх дзейнасці. Толькі пасля абвяшчэння афіцыйнай дэвальвацыі і выхаду на адзіны курс рубля можна будзе гаварыць пра пераход на прагназаваны рэжым працы прадпрыемстваў, адзначыў Аляксандр Калінін.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў