«Падарунак» Ларысе Шчыраковай на Дзень народзінаў ад рэчыцкага суддзі: 690 рублёў штрафу


Такое рашэнне вынесла суддзя Рэчыцкага раённага суду Святлана Пырх 13 красавіка. Фрылансерку, якая супрацоўнічае з «Белсатам», аштрафавалі на 30 базавых велічыняў за незаконны выраб прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП).

Журналістку абвінавацілі ў тым, што яна брала інтэрвʼю ў герояў сюжэту «Дом «на курыных лапках» у Рэчыцы. Гэта форменнае свінства», у якім распавядаецца пра жахлівыя ўмовы жыхароў дому на вуліцы Войкава. Амаль шэсць гадоў таму Рэчыцкі райвыканкам прызнаў яго не прыдатным для пражывання. Аднак у двухпавярховым бараку дагэтуль жывуць прыкладна 40 асобаў.

12 красавіка за 4 пратаколы суддзя Тамара Застаўнецкая прысудзіла Ларысе Шчыраковай штраф памерам 41 базавая велічыня (943 рублі).

За апошнія два гады яе прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за выканне сваіх прафесійных абавязкаў больш дзесяці разоў.

Сума апошніх штрафаў у журналісткі цяпер складае амаль $ 2000.

Сёння Ларыса Шчыракова адзначае Дзень народзінаў. Шчыра віншуем і зычым сілы і поспехаў!

ДР belsat.eu

Стужка навінаў