Падарожнікі ў часе: Як бы выглядалі беларускія дзеячы, калі б жылі ў XXI стагоддзі?


Максім Багдановіч – хіпстар, а Францішак Багушэвіч – мускулісты байкер. Гэтак беларускіх дзеячаў прадставіў у сваім новым праекце «Падарожнікі ў часе» студэнт гістфаку Гарадзенскага ўніверсітэту Аляксандр Перагудаў.

Хлопец пафантазіраваў, як бы выглядалі дзеячы беларускай гісторыі, калі б жылі ў XXI стагоддзі.

Гарадзенец прадставіў новы праект на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». «Адзін выкладчык ва ўніверсітэце каля месяца таму паказаў мне падобны праект, які быў выкананы ў Англіі. І я падумаў: а чым мы горшыя, чаму б не зрабіць такі праект з беларускімі дзеячамі, да таго ж такога я не бачыў раней. Вось так і ўзнікла ідэя», – распавёў «Твайму стылю» Аляксандр.

«Згодна з іх знешнасцю і ўзростам я паспрабаваў уявіць, як бы яны выглядалі, калі б жылі сёння побач з намі. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працы не пакрыўдзяць нікога. Памятайце, што ўсё гэта толькі мая фантазія», – дадаў Аляксандр у апісанні праекту.








У сваіх ранейшых праектах Аляксандр Перагудаў аб’яднаў сённяшнія вуліцы Горадні са здымкамі часоў вайны, а таксама прапанаваў альтэрнатыўныя лагатыпы гораду.

МЯ, паводле t-styl.info

Глядзі таксама
Каментары