Пад Яраслаўлем дачнік забіў знаёмага, якога западозрыў у шпіянажы на карысць ЗША


Мужчыны распівалі спіртовыя напоі. Знаёмы распавядаў гаспадару лецішча пра свае частыя падарожжы за мяжу. Інцыдэнт адбыўся 19 чэрвеня ў адной з вёсак пад Яраслаўлем.

Відавочна 45-гадовы інжынер дайшоў да стану белай гарачкі: ён пачаў падазраваць свайго прыяцеля ў сачэнні на карысць ЗША, пасля чаго накінуўся на сваю ахвяру і збіў да смерці.

Пасля злачынец выклікаў паліцыю, аднак не для таго, каб здацца праваахоўнікам, а з навіною, што ён «затрымаў шпіёна», – піша «Правда».

Забойца цяпер пад вартай, вядзецца следства.

Гэта ўжо не першы за апошні час выпадак, калі патрыятычна настаўленым расейскім грамадзянам мроіцца брудная рука Захаду.

Нядаўна «ўважлівы пакупнік» выглядзеў на паліцах крамаў у Благавешчанску забароненыя харчы з Літвы і Польшчы, пра што адразу папярэдзіў кампетэнтныя органы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў