Пад Вярхоўнай Радай у Кіеве праходзіць акцыя пратэсту, на месца сцягнулі каля 3,5 тыс. сілавікоў


Пад сценамі Вярхоўнай Рады Украіны сёння праходзіць масавая акцыя на падтрыманне «Вялікай палітычнай рэформы», арганізатарамі якой выступаюць шэсць грамадскіх арганізацыяў, дзевяць палітычных партыяў ды 11 народных дэпутатаў розных палітычных поглядаў.

Пратэстоўцы высоўваюць тры асноўных патрабаванні: новыя правілы выбараў у Раду, якія ўключаюць прапарцыйную сістэму з адкрытымі спісамі, адмену дэпутацкай недатыкальнасці ды стварэнне антыкарупцыйнага суду.

Прадстаўнікоў Нацыянальнай гвардыі ды паліцыі сцягнулі ва ўрадавы квартал пад будынак парламенту, каб забяспечыць парадак на выпадак масавых беспарадкаў. Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» дырэктар дэпартаменту камунікацыі МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.

У гэты ж час праходзіць паседжанне пагаджальнай рады. На ім кіраўнік украінскага парламенту Андрэй Парубій даручыў профільнаму камітэту па пытаннях правасуддзя неадкладна разгледзець два законапраекты, якія прапануюць адмену недатыкальнасці дэпутатаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Hromadske.ua, Espreso.tv

Глядзі таксама
Каментары