Пад водамі Балтыйскага мора захаваліся рэшткі старажытнай пушчы, якія нагадваюць антычныя разваліны


[/vc_column_text][vc_column_text]Воды Балтыйскага мора ў Славінскім нацыянальным парку ў Польшчы адступілі ад узбярэжжа, адкрыўшы зроку закансерваваныя ствалы дубоў. Гэта рэшткі лесу, які рос тут некалькі тысяч гадоў таму.

Тысячы гадоў таму на месцы Славінскага нацыянальнага парку былі густыя дубравы ды букавыя лясы. Рэшткі старажытнай пушчы праглынула мора, а пясок ды соль закансервавалі камлі і карані дрэў.

Цяпер мора адступіла, адсланіўшы зроку магутныя ствалы дубоў, падобныя да руінаў старажытнага гораду ці выкінутых на бераг невядомых марскіх істот.

Адкрытыя рэшткі пушчы можна пабачыць кожны наведнік парку, патлумачыў намеснік дырэктара Славінскага нацыянальнага парку Марэк Сабоцкі.

«Гэта вельмі прыгожае зʼява, якае паказвае, як прырода можа паведамляць пра гісторыю», – адзначыў спадар Сабоцкі.

МЯ, паводле gazeta.pl, фота Słowiński Park Narodowy/ Facebook

Стужка навінаў