Пад Віцебскам затрымалі падазраванага ў цяжкім забойстве


Супрацоўнікі ДАІ затрымалі падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія сталі прычынай смерці жыхара Воршы.

Пра гэта распавёў начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Латышаў.

Цела смяротна траўмаванага мужчыны знайшлі ноччу 2 жніўня каля Кургана Бессмяротнасці ў Воршы. Устаноўлена, што загінулы – 41-гадовы мясцовы жыхар. Прычына смерці – цяжкая чэрапна-мазгавая траўма.

Пры гэтым дакументы, грошы і асабістыя рэчы не былі скрадзеныя.

Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 147 («наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

У працэсе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў усталявалі, што ад 41-гадовага мужчыны сышла жонка. Яна хацела развесціся і пераехала да сваёй бабулі. Муж разрываць шлюбныя адносіны не хацеў. Таксама выявілася, што ў жанчыны быў іншы мужчына, з якім яна падтрымлівала адносіны. Ён і стаў падазраваным у здзяйсненні злачынства.

4 жніўня інспектары ДАІ пад Віцебскам спынілі аўта, у якім у якасці пасажыра знаходзіўся падазраваны. Мужчыну затрымалі і даставілі ў Віцебскі РАУС для далейшых разбіральніцтваў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары