Пад Слуцкам бык напаў на пенсіянера


Жыхар вёскі Ячава 1950 года нараджэння патрапіў у рэанімацыю з папярэднім дыягназам «пералом рэбраў» і траўматычным шокам пасля таго, як на яго напаў раз’юшаны бык.

Як распавёў пацярпелы, бык выбраўся з загону і накінуўся на яго. На дапамогу падаспеў сусед, пазней – жонка і сын мужчыны. Лекары ацэньваюць стан пенсіянера як цяжкі, але стабільны.

Прадстаўнік Упраўлення ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму Яўген Сачак у размове з БелТА распавёў, што на месца здарэння адправіліся супрацоўнікі міліцыі для ўдакладнення абставінаў сітуацыі.

ДД

Стужка навінаў