Пад Петрыкавам знайшлі шкілет у цяльняшцы. Міліцыя вызначае асобу (+18)

photo

Петрыкаўскі раённы аддзел унутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму вызначае асобу трупа мужчыны, шкілетаваныя астанкі якога былі выяўленыя 20 красавіка 2015 года ў 300 метрах ад ракі Пціч у зарасніках хмызу каля вёскі Пціч Петрыкаўскага раёну.

Згодна з заключэннем экспертызы, парэшткі праляжалі ў дадзеным месцы каля года.

Прыкметы: даўжыня 180-185 см, валасы маюць рыжы адценне. На неўсталяваным трупе мелася адзенне: камуфляжная рыбацкая куртка і штаны зялёнага колеру, кашуля ў сіне-белую палоску (цяльняшка), кальсоны светлага колеру, на нагах чаравікі бэжавага колеру на шнурках, 43 памеру, шкарпэткі чорнага колеру, трусы чорнага колеру.

Пры сабе меліся рэчы: заплечнік зялёнага колеру, 2 паляўнічыя нажы, канцылярскі нож, ліхтарык з электрошокером у корпусе чорнага колеру.

Міліцыя просіць паведаміць пра здагадкі наконт гэтага факту ва ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкаму па тэлефонах: 8-0232-704-128, 8-0232-704-062 або 102.

МЯ, паводле uvd.gomel.by

Глядзі таксама
Каментары