Пад Міланам пасажырскі цягнік сышоў з рэек. Загінулі некалькі асобаў


Цягнік накіроўваўся з Крэмоны ў Мілан. Здарэнне адбылося каля 7 раніцы ў раёне гораду Пйотэлла. У цягніку было восем з вагонаў, частка з іх сышла з рэек.

Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі тры асобы, яшчэ 10 атрымалі цяжкія траўмы. Акрамя таго, нязначныя раненні атрымалі да сотні чалавек. Іх таксама шпіталізуюць.

На месцы здарэння працуюць пажарныя, лекары, ратавальнікі і паліцыя, якія дапамагаюць выцягваць людзей, што апынуліся ў пастцы ў адным з вагонаў цягніка.

Прычына аварыі высвятляецца. Чыгуначнікі правяраюць стан рэек. Адмыслоўцы звярнулі ўвагу, што сышлі з рэек сярэднія вагоны складу, а не пярэднія альбо заднія.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў