Пад Менскам знайшлі цела задушанай 14-гадовай дзяўчынкі


Дзяўчынку некалькі дзён шукала міліцыя. Цела знайшлі ў Маладзечанскім раёне, яна была забітая з асаблівай жорсткасцю, як паведамляе Следчы камітэт.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, 14-гадовую жыхарку Маладзечанскага раёна задушылі ў лесе недалёка ад дому. Цела яе знайшла міліцыя 1 жніўня і адразу затрымала жыхара Менску 1993 году нараджэння, якога падазраюць у гэтым забойстве.

За забойства непаўналетняй дзяўчынкі з асаблівай жорсткасцю злачынцу будзе пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, згодна з артыкулам 139 ч.2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў