Пад Менскам затрымалі падазраванага, які нібыта браў грошы на хабар «следчаму і пракурору»


Па версіі следчых, 49-гадовы жыхар Пухавіцкага раёну падманваў сваякоў затрыманых, якіх абвінавачваюць у нарказлачынствах. Мужчына абяцаў паспрыяць у змене меры стрымання або спыненні ў дачыненні да іх крымінальнай справы.

Мужчына ўваходзіў у давер і запэўніваў ахвяраў, што мае добрыя стасункі з кіраўнікамі праваахоўных органаў, – паведамляе Следчы камітэт. Мужчына прапаноўваў свае паслугі ў якасці пасярэдніка ў хабарніцтве. Для пацярпелых ён прыдумляў гісторыі, быццам бы ходзіць да следчага, пракурора, спрабуючы станоўча вырашыць пытанне.

Цягам двух месяцаў ён атрымаў 3500 рублёў, якія выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за падбухторванне да дачы хабару, які прызначаўся службовым асобам праваахоўных ведамстваў.

Відэа, якое апублікаваў Следчы камітэт

ДР belsat.eu

Стужка навінаў